Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. - літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Да вясны 1945 г. - карэспандэнт газеты «Звязда». З-за хваробы пераехаў у вёску.
Памёр 24.02.1975 г.
Упершыню выступіў з вершамі ў друку ў 1925 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Выдаў у 1932 г. зборнікі вершаў «Слова аб юнай краіне», «Музыка працы» і паэму «Рахіль».
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы М.Асеева, М.Ісакоўскага, І.Уткіна.