Кляшторны Тодар , нарадзіўся 11.03.1903 г. у вёсцы Парэчча Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся на рабфаку ў Воршы. У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў сябрам «Маладняка», «Узвышша», БелАПП. Восенню 1936 г. арыштаваны. 29.10.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Расстраляны 30.10.1937 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Аршанскі маладняк»). Выйшлі зборнікі вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм на штурм» (1934), паэма «Палі загаманілі» (1930) і кніжка-малюнак для дзяцей «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» (1935). У 1960 г. выдадзена кніга паэзіі «Залатое вязьмо», у 1970 г. - Выбраныя творы.

Пераклаў на беларускую мову раман Ф.Панфёрава «Брускі» (з М.Багуном, ч. 1, 1932), асобныя творы Ў.Маякоўскага, М.Асеева, А.Безыменскага, М.Галоднага, А.Лахуці, Л.Первамайскага.

Выбраныя творы Тодара Кляшторнага на Беларускай Палічцы

Паведаміць пра недакладнасьць