Кузьмянкоў Уладзімір, нарадзіўся 27.06.1936 г. у вёсцы Ўстаннае Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1955) працаваў у калгасе. Восенню 1955 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. У 1957 г. дэмабілізаваны. Працаваў адказным сакратаром казлоўшчынскай раённай газеты «Сцяг перамогі» (1957-1958). Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963). Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1971-1974 гг. - адказны сакратар часопіса «Политинформатор и агитатор». З 1974 г. - загадчык аддзела, адказны сакратар рэдакцыі газеты «Звязда», з 1980 г. - рэдактар «Настаўніцкай газеты», з 1987 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе». З 1989 г. - старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПВ. Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1974 г.

Узнагароджаны медалём.

Першае апавяданне апублікаваў у 1966 г. (часопіс «Полымя»). Піша на беларускай і расейскай мовах. Выдаў зборнік апавяданняў «Ішла вясна» (1972), кнігу «Восславляя дружбу народов» (1981).

Паведаміць пра недакладнасьць