пануры, пахмурны, змрочны, панылы.

бурвалак м. — Пін., Бяроз. (ЖНС),
маўмыра м. і ж. — Жытк., Стол. (ТС),
мумра м. і ж. — Слон., Жытк. (Н. сл-сць, ТС),
набрукованы прым. 'надзьмуты, сярдзіты' — Воран. (Сл. Гарадз.),
надуцік м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
неўзгляд м. 'пануры, які не глядзіць у вочы' — Жытк. (ТС),
ніцавоцік м. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
панура м. і ж. — Карэл., Стол., Жытк. (ТС, ЖНС),
пануры прым. — Стол., Жытк. (ТС),
унураны прым. — Жытк. (ТС),
унурка м. — Клецк. (НЛ),
унырок м. — Бяроз. (ЖНС),
хмурны прым. — Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць