капрызны, свавольны, наравісты, з капрызамі.

капрызісты прым., капрызулісты прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
капрызлівы прым. — Смален. р. (Дабравольскі),
капрызны прым. — Чач. (Мат. апыт.),
крывагуб м., крывагубка ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
крындзядзюля м. і ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
карадлівы прым. — Рэч. (Мат. Гом.),
маўзлівы прым. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
раскабыжоны прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
заціна м. і ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
зацінлівы прым. — Слон. (Сл. Гарадз.),
упіра м. і ж. — Чав. (НС),
капыл м. перан. — Бял. (Яўсееў),
капыза м. і ж. — Бял. (Яўсееў),
кабыза м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
каназа (пра дзіця) ж. экспр. — Паст. (СПЗБ),
кароза м. і ж. — Бял. (Яўсееў),
зайда м. і ж. 'капрызны, нервовы, істэрычны' — Смален. р. (Дабравольскі),
закапылак м. 'капрызны, задавака' — Слон. (НЛ),
мамыра м. і ж. 'капрызная, надзьмутая, замкнутая асоба' — усх.-маг. р. (Юрчанка),
неўкавырасты прым. 'капрызны, незгаворлівы' — усх.-маг. р. (Юрчанка),
неўкавырны прым. 'капрызны, свавольны' — Лід. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць