добры, чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны.

дабрак м. — Гом. (НЛГ),
дабрач м. — Лельч. (Кучук),
дабрэц м. — Стол. (ТС),
дабрыня м. і ж. — мясц. (Насовіч),
добры прым. — агульн. (ТС, СЦБ, ЖС, Станкевіч, Янкоўскі, Мат. апыт.),
дабрусенькі прым. ласк. — Віц. р. (Каспяровіч),
дабрэсенькі прым. ласк. — Гом. (НЛГ),
дабравіты прым. — Малад. (Мат. мен.-мал.),
мяккі прым. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
моцкі прым. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
хвайны прым. — Бар. (ДСБ),
лемянтовы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
совясны прым. 'добры, справядлівы' — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
слаўны прым. 'добры, слаўны' — Жытк. (ТС),
чынны прым. 'добры, прыстойны' — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
лагодны прым. 'добры, шчыры' — Паст. (СПЗБ),
пуцёвы прым. — Старадарож. (ЖНС),
угодны прым. 'добры, даспадобы' — Жытк. (ТС),
спагадлівы прым. — Лаг. (Варлыга),
людны прым. 'людскі, добры' — Жытк. (ТС);

вельмі добры:
дабрына ж. — Жытк. (ТС),
дабрэнны прым. — Стаўб., Люб., Чач., Гом., Лоеў. (ЖНС, СЦБ, Н. сл-сць, НЛГ, Мат. апыт.),
дабрадушны прым. — Лід., Пух., Стол. (ТС, З нар. сл., Мат. Гарадз.),
дабрэзны прым., дабрэчы прым. — Жытк. (ТС),
дабрачы прым. — Жытк., Гом. (ТС, Н. сл-сць),
дабруленькі прым. экспр. — Стол. (ТС),
дабротны прым. — Гом. (Н. сл-сць),
задобры прым. — Віл. (СЦБ),
раздобры прым. — Маст., Гл. (Сл. Гарадз., Янкоўскі),
прадабрэнны прым. — Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.),
завідны прым. 'надта добры, зайздросны' — Жытк. (ТС),
малінавы прым. 'вельмі добры, паслухмяны' — Бял. (Яўсееў),
дабрадушнік м., дабрадушніца ж. 'лагодны чалавек' — Мсцісл. (Юрчанка),
дабрадзей м. — Віц. р., Лаг. (Варлыга, Каспяровіч),
дабрадзецель м. — Бярэз. (СЦБ),
прыяка м. іран. — Бял. (Яўсееў),
дабрахот м., жычлівы прым. — мясц. (Насовіч),
касатка ж. 'чалавек добрай душы' — Чэрв. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
карадушка ж. 'добрая, ласкавая жанчына' — Валож. (ЖС),
шчыруха ж. 'шчодрая, добрая жанчына' — Астр. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць