надакучлівы, такі, які надакучвае; празмерна цікаўны; назойлівы.

дакучнік м. — Навагр. (ЛАБНГ, НС),
дакушны прым., дакучны прым. — паўн.-зах. з., Віц. р., Тал., Беш., Барыс., Чэрв., Бых., Хоц., Мсцісл., Клім. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч),
дакучлівы прым., дакушлівы прым. — віц.-маг. г., Шарк., Пол., Ушацк., Валож., Лаг., Стол., Лельч. (ЛАБНГ, Варлыга),
дакутлівы прым. — Карм., Віц. р. (Мат. Гом., Каспяровіч),
надакучны прым., надакушны прым. — Івац., Ветк. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
надакучлівы прым., надакушлівы прым. — паўн.-зах. з., спарадычна зах.-пал. г., Маг. р., Гом. р., Арш., Дубр., Круп., Бярэз., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ад'яда ж. — Зэльв. (ЛАБНГ),
ад'еда серца, апрыкротнік м. — Лаг. (Варлыга, Станкевіч),
даяда м. і ж. — Глыб. (ЛАБНГ, СПЗБ),
надаяда м. і ж. — Бераст., Слон., Мсцісл., Маз. (ЛАБНГ, Юрчанка),
даядлы прым. — паўн.-зах. з., Ушацк. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, ЖНшС),
даедлівы прым. — Ушацк. (ЛАБНГ),
надаеда ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
надаедлівы прым. — усх. з., спарадычна зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ),
надаедны прым. — Паст., Гл. (ЛАБНГ),
надаедлы прым. — Жлоб. (ЛАБНГ),
надаядлы прым. — Верхнядзв., Мёр., Пол., Віл., Валож., Мен., Маг., Жлоб. (ЛАБНГ),
надаядны прым. — Ашм., Бераст., Маст., Бял., Касц. (ЛАБНГ),
надаядлівы прым. — Тал., Ашм., Шчуч., Воран., Навагр., Стаўб., Віл., Чэрв., Бярэз., Клецк., Капыл., Люб., Бял., Кругл., Бых., Раг. (ЛАБНГ),
надойдлівы прым. — Жаб. (ЛАБНГ),
назола м. і ж. — Віц. р., Мёр., Глыб., Пол., Сен., Карэл., Бар., Лаг., Чэрв., Дзярж., Слуц., Гл., Дубр., Мсцісл., Іван., Жытк., Раг. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, ЖНшС, Мат. дыял. сл., Каспяровіч, Янкоўскі, Шатэрнік),
назойлівы прым. — Пол., Ушац., Гарад., Тал., Віл., Лаг., Стаўб., Люб., Шкл., Бых., Кір., Маг., Слаўг., Карм., Клім., Касц., Буда-Каш., Малар., Стол., Лельч. (ЛАБНГ),
назюйлівы прым. — Кобр. (ЛАБНГ),
назоллівы прым. — Леп., Карм., Рэч., Лельч. (ЛАБНГ),
назэллівы прым., назолісты прым. — Івац. (ЛАБНГ),
назольны прым. — Бых. (ЛАБНГ),
назолы прым. — Хойн. (ЛАБНГ),
назолнівы прым. — Кобр. (ЖНшС),
прыкры прым. — Смарг., Карэл., Бар., Валож., Леп., Навагр., Нясв., Клецк., Бярэз., Раг., Карм., Клім., Касц., Буда-Каш., Рэч., Малар. (ЛАБНГ),
прыклы прым. — Карм. (ЛАБНГ),
абрыдны прым. — Смарг., Асіп., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
абрыдоны прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
абрыдлы прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
абрыдлівы прым. — Валож., Чэрв. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Растаргуеў),
пастылы прым. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
пастылюжны прым. — Ветк. (Мат. Гом.),
апастылы прым. — Браг. (ЛАБНГ),
слота ж. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
нахальніца ж. 'празмерна цікаўная асоба, назола' — Жытк. (ТС),
нахабіца ж. 'назола' — Івац. (ЖС),
нахаба ж. 'нахабнік, назола' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
куйла м. і ж. зневаж. 'надакучлівы, звяглівы' — Воран. (СПЗБ),
прыстаўка ж. перан., слата ж. — Лоеў. (Янкова),
азграк м. адм. — Лід. (СРЛГ),
даўпа м. і ж. — Слуц. (ЖС),
ачамера м. і ж., абмарока м. і ж., агорклы прым. — Чэрв. (Станкевіч),
начэпа м. і ж., нуднік м., нудніца ж., нудны прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
абмарока м. і ж., дасадны прым. — Чэрв. (Шатэрнік, СЦБ),
выядач м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
накаснік м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
звяглівы прым. — Маз., Чач. (Мат. Гом.),
зачэпны прым. — Воран. (Сл. Гарадз.),
прычэпны прым. — Вілен. р. (СПЗБ),
натрэпны прым. — Стаўб. (Мат. мен.-мал.),
леплявы прым. — Жытк. (ТС),
заразлівы прым. — Стол. (ТС),
надаяднік м., надаядніца ж., атрутнік м., атрутніца ж., дакука м. і ж. перан., канархала м., ліпучка м. і ж. перан., упяканнік м., упяканніца ж., чэганнік м., навярстаны прым. 'які дакучліва заляцаецца', прыядлівы прым. перан., каржавы прым., прыліпчывы прым. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць