нелюдзімы, які пазбягае людзей.

бязлюднік м. — Гарадз., Іўеў., Стаўб., Круп., Бял., Бабр., Мсцісл., Драг. (СПЗБ, СЦБ, НС, Мат. мен.-мал., Мат. Маг., Цыхун, Юрчанка),
бязлюдны прым. — спарадычна сл.-маз. г., спарадычна пал. р., Віц. р., Слон., Малад., Мен., Уздз., Клецк. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЖС, Каспяровіч),
бязлюдскі прым., бязлюддзе н. — мясц. (Насовіч),
бязлюдства м. і ж., хмыр м., хмырына м., знелюдзелы прым., знялюджаны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
безнелюдзь м. і ж. — Лельч. (Кучук),
нялюднік м. — Докш., Чэрв., Раг. (СПЗБ, Мат. Гом., Шатэрнік),
нялюдніца ж., нелюдзім м., нелюдзімка ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
нелюдзень м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.),
нелюдзь м. і ж. — Віц. р., Бял., Слаўг., Чач., Лельч., Нараўл. (Н. сл-сць, Мат. Гом., Каспяровіч, Яўсееў, Кучук),
нелюддзя м. і ж., неўлюддзя м. і ж. — Слаўг. (Н. сл-сць),
нялюддзе м. і ж., няўлюддзе м. і ж. — Мсцісл. (З нар. сл., Станкевіч, Юрчанка),
нялюдны прым. — спарадычна сл.-маз. г. і пал. р., Смарг., Ваўк., Віл., Асіп., Бых. (ЛАБНГ, ТС),
няўлюдны прым., гмыра ж. — Лоеў. (Янкова),
нялюдскі прым. — Паст., Гарад., Віц., Лід., Віл., Валож., Дзярж., Бярэз., Клецк., Асіп., Стол., Петр., Ельск., Хойн., Нараўл. (ЛАБНГ, ТС, Каспяровіч, Насовіч),
нелюдзімы прым. — віц.-маг., спарадычна паўдн.-усх. з., Ушацк. (ЛАБНГ),
нілюднівы прым. — Тал. (ЛАБНГ),
нілюдзяны прым. — Шкл. (ЛАБНГ),
нелюдзівы прым., вопусцень м. 'нелюдзімы, самотны' — Навагр. (ЛАБНГ),
непрылюдак м. — Мядз., Стаўб., Малар. (СЦБ, ЖНС, Мат. мен.-мал.),
непрылюдны прым. — паўн.-зах. з., Капыл., Малар., Гом., Лельч. (ЛАБНГ, НС),
непалюднік м. — Віл. (СПЗБ),
адлюдны прым. — Астр., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
дычар м. — Стол. (НЛ),
дзікар м. — Чэрв. (Шатэрнік),
дзікі прым. — паўдн.-зах. д., паўдн.-усх. з., спарадычна зах.-пал. г., Ушацк., Сен., Леп., Барыс., Дубр. (ЛАБНГ, Шатэрнік),
дзікі прым. — Мёр., Іўеў., Воран. (ЛАБНГ, Станкевіч),
дзіклівы прым. — Мёр., Пол., Рас., Шум., Дубр., Валож. (ЛАБНГ),
дзічлівы прым. — Дубр. (ЛАБНГ),
воўк м., воўкабаян м., ваўкалак м. — Стол. (ТС),
ваўчуга м. і ж. — Стол., Жытк. (ТС),
ваўчына м. і ж. перан., асудж. — Гор. (Мат. Маг.),
ваўкаваты прым. — зах.-пал. г., Лаг. (СПЗБ, ТС, Варлыга),
маўчанішча м. асудж., 'нелюдзімы, негаваркі' — Пух. (СЦБ),
нікампаністы прым. — Беш. (ЛАБНГ),
нурэіна м. і ж. неадабр. — Стаўб. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
няўзора м. і ж., няўзорысты прым. — Лоеў. (Янкова),
няўззорыца м. і ж., няўззурыца м. і ж. — Слаўг. (Н. сл-сць),
ніцы прым. — Слуц., Касц. (ЛАБНГ),
пануры прым. — Стол., Рэч. (ЛАБНГ),
панурысты прым. — Ашм. (ЛАБНГ),
патайны прым. — Кам. (ЛАБНГ),
свірыбы прым. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
скрыты прым. — Клім. (ЛАБНГ),
мармуль м. асудж., мумруга ж. — Лаг. (СЦБ),
мармыль м., мармыля м. і ж. зневаж. — Докш., Пух. (СЦБ, Мат. дыял. сл.),
маўмыра м. — Бярэз. (СЦБ),
мырма ж. 'нелюдзень, сугней' — Клецк. (НЛ),
бірук м., сурдулак м. — Касц., Бял. (Мат. Маг., Яўсееў),
адтырлівы прым. — Іўеў. (ЛАБНГ),
засценчывы прым. — Гор. (ЛАБНГ),
звераваты прым. — Слаўг. (ЛАБНГ),
ніпрыёмны (да людзей) — Малар. (ЛАБНГ),
закуснік м. 'нелюдзень' — Гом. (Н. сл-сць).

Паведаміць пра недакладнасьць