скупяндзя м. і ж. — паўн.-зах. з., Віц. р., Лаг., Бяроз., Драг. (СПЗБ, ЖС, НЛ, З нар. сл., Н. сл-сць., ДСБ, Мат. Гарадз., Станкевіч, Шатэрнік, Каспяровіч, Варлыга, Мат. апыт.),
скупяндзяй м., цунай м., сквалыга м. і ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
скупяндзей м., скупяндзейка ж. — мясц. (Станкевіч),
скупяндзяка м., скупяндзяйка ж., скупка м. і ж. памянш. — мясц. (Насовіч),
скупянджа м. і ж. — Стаўб., Навагр., Мсцісл., Жытк. (ТС, З нар. сл., Н. сл-сць, Юрчанка),
скупяндра м. і ж. — Паст., Капыл. (СПЗБ, ЖС),
скупярдзя м. і ж. абраз. — Верхнядзв. (Шаталава),
скупярдзяй м. — Старадарож., Стол., Чач., Гом., Зах.-бран. р., Смален. р. (ТС, ЖНС, ЖНшС, НЛГ, Растаргуеў, Дабравольскі, Мат. апыт.),
скупярдзяіна м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.),
скупярдзяка м. і ж. — Лоеў. (Янкова),
скупярда м. і ж., прагавіты прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
скупірда м., скупірдзяка м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
скупец м. неадабр. — Мёр. (З нар. сл.),
скупель м., скупля м. і ж. — Жытк. (ТС),
скупеча м. і ж. — Чэрв., Стол. (ТС, Шатэрнік, Станкевіч),
скупота м. і ж., скупенда м. і ж., скупянча м. ж. і н. — Стол. (ЖС),
скупідон м. — Ашм. (Станкевіч),
скупоша м. і ж. — Нясв. (СПЗБ),
скапірда м. і ж. — Бял. (Яўсееў),
скарада м. і ж., скарадзь м. і ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
скупы прым. — агульн. (СПЗБ, ТС, Варлыга, Янкоўскі),
скупучы прым. — Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.),
скупярдзяйлівы прым. — Чач. (Мат. апыт.),
скнара м. і ж. — віц.-маг. г., Мёр., Лях., Лаг., Чэрв., Стол., Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, З нар. сл., Мат. дыял. сл., Бялькевіч, Каспяровіч, Варлыга, Шатэрнік, Насовіч, Растаргуеў),
скнар м., скарэдны прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
скнэра м. і ж. — Ашм., Навагр., Зэльв., Віл. (Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал., Сцяцко),
скныра м. і ж. — Стол., Жытк. (ТС),
кнара ж. — Жытк. (ТС),
скнарыца ж. — Ашм., Навагр., Гл., Мсцісл., Касц. (Мат. Маг., Сл. Гарадз., Янкоўскі, Юрчанка),
скнарына ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
скрында м. і ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
скарэда м. і ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
скнары прым. — Гом. р. (НЛГ),
скныры прым. — Стол. (ТС),
скнарны прым. — Мёр. (СПЗБ),
шняра м. і ж. экспр. — Вілен. р. (СПЗБ),
сквапік прым. — Чав. (Мат. Маг.),
сквапны прым. — Віц. р., Чэрв. (Каспяровіч, Шатэрнік, Насовіч),
скваплівы прым. — Глыб. (СПЗБ, Насовіч),
жмот м. — Бял., Бых., Карм., Чач. (ЖНС, Мат. Гом., Яўсееў, Мат. апыт.),
жмоня м. і ж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
жмоціна м. і ж. — Мсцісл., Бых., Чач. (ЖНС, Юрчанка, Мат. апыт.),
жмойда м. і ж. — Лельч. (НЛ),
жмут м. — Мёр., Смарг., Віл., Бял., Бых., Стол. (ТС, НС, СРЛГ, З нар. сл., Мат. дыял. сл., Мат. Маг.),
жмунда м. і ж., жмундзяк м. — Ушацк. (ЖНшС),
жмудны прым. — Жытк. (ТС),
жмінда м. і ж. — агульн. (СПЗБ, СЦБ, ДСБ, ЖНшС, З нар. сл., НЛГ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Мат. Гом., Бялькевіч, Станкевіч),
жадзіна м. і ж. зневаж. — Мёр., Мсцісл. (З нар. сл., Юрчанка),
жадзёба м. і ж. зневаж. — Мёр., Шчуч., Зах.-бран. р. (СПЗБ, З нар. сл., Растаргуеў),
жадзюба м. і ж. — Бял. (Яўсееў),
жадзюга м. і ж. — Хоц., Чач. (Мат. Маг., Мат. апыт.),
жадоба м. і ж. — Мядз., Барыс., Хоц. (СЦБ, Мат. Маг.),
жаднюга м. і ж. — Верхнядзв., Мсцісл. (СПЗБ, Юрчанка),
жаднюка м. і ж. — Раг. (СПЗБ),
жаднік м. — Клім. (ЛАБНГ),
жадны прым. — Гарадз., усх.-маг. р., Круп., Люб., Гл., Жытк., Хойн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Янкоўскі, Бялькевіч, Насовіч),
жадлівы прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
жамярнік м. — Іўеў. (СПЗБ),
гнюпа ж. — Лоеў. (Янкова),
злыдзень м. — Стол., Жытк., Хойн., Лельч., Чач. (ТС, Мат. Гом.),
злыдня ж. — Стол. (ТС),
злыдны прым., хцівы прым., зверадобны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
злыдзенны прым. — Жлоб. (ЖС),
сціслы прым. — Дзярж., Лоеў. (Мат. мен.-мал., Янкова),
склют м. зневаж. перан. — Віц. р., Мёр. (З нар. сл., Каспяровіч),
склюціна м. і ж. узмацн. перан. — Мёр. (З нар. сл.),
склюндра м. і ж. — Іван. (ДСБ, НЛ),
сквалыга м. і ж. — Віц. р., Смален. р. (Станкевіч, Нікіфароўскі, Дабравольскі),
сквалыжнік м., сквалыжны прым. — Віц. р. (Станкевіч, Нікіфароўскі),
жыла м. і ж. — Чэрв. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Шатэрнік),
зажымец м. — Лун. (Шаталава),
зажымка ж. неадабр. — Круп. (СЦБ),
зажымака м. і ж. — Віц. р., Бял. (Каспяровіч, Яўсееў),
зажымайла м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
ненаед м., ненаедка ж., ненаедлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
заедзь м. і ж. — Пін. (ЖНС),
з'едзень м. і ж. — Лельч. (НЛ),
крук м. перан. іран., сук м. перан. — Зэльв. (Сцяцко),
грашавень м. неадабр. — Мядз. (СЦБ),
жлоб м. — Хойн., Зах.-бран. р. (Шаталава, Растаргуеў),
жабаед м. — Лоеў. (Янкова),
ашчапенец м. 'вялікі скупец' — Чэрв. (Шатэрнік),
запека м. і ж. неадабр. — Круп. (СЦБ),
загнет м., скарга м. і ж., скірга м. і ж., скрэгна ж., шкробнік м. — Жытк. (ТС, Мат. Гом.),
грыза м. — Клецк. (НЛ),
аглаед м. зневаж., заздроны прым. — Жаб. (НЛ, ДСБ),
апікулат м. — Віц. р. (Каспяровіч),
скрага м. і ж. — Жытк. (ТС),
скрагна м. і ж., гнётка м. і ж. — Стол. (ТС, НЛ),
самаед м. — Лельч. (Кучук),
шкадавека м. — Клецк. (НЛ),
зага ж. — Навагр. (Н. сл-сць),
галадамір м., галадамірка ж. зневаж., сціміржнік м., сціміржніца ж. — Мёр. (З нар. сл.),
цунай м., сціслы прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
чэнда ж., зазроніца ж., скрэнда ж. — Слон. (ЖС, Сл. Гарадз., Н. сл-сць),
піцюль м. іран. — Смарг. (Мат. Гарадз.),
скрымуха м. і ж. — Іван. (ЖНС),
мэх м., заглыша м. і ж. — Карэл. (ЖНС, Сл. Гарадз.),
магрыза м. і ж. — Малар. (ЖНС),
запека м. і ж. — Смарг., Віл. (НС, Сл. Гарадз.),
крупіннік м. — Кам. (ЖНшС),
злабадзёба м. і ж. — Раг. (Мат. Гом.),
бэбчык м., кумпей м. — Дзятл. (СРЛГ, Сл. Гарадз.),
сызма м. і ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Шаталава),
зызмар м. — Кругл. (Мат. Маг.),
смаргуль м. — Верхнядзв. (Шаталава),
гмыра ж. — Лоеў. (Янкова),
скніпа м. і ж., прагавітнік м., прагавітніца ж., прагны прым., прагавіты прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
жаптун м., жаптуха ж., скніпа м. і ж., скарпетка ж., скарада м., скарад м., гнёпа м. і ж., гняптун м., гняптуха ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
гурш м. 'скупы, маўклівы, скрытны' — Кругл. (ЖНС),
хапаткі прым., хапкі прым. — Шчуч., Свісл. (Сл. Гарадз.),
жорлівы прым. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
падкі прым. — Навагр. (ЖНшС, З нар. сл.),
ненаежны прым. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
праглыпны прым. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
адхлапы прым. — Гарадз. (Цыхун),
галлівы прым. — Віл. (Станкевіч).
Паведаміць пра недакладнасьць