злодзей, той, хто займаецца крадзяжом.

злодзей м. — паўн.-зах. з., Зах.-бран. р., Смален. р., усх.-маг. р., Смарг., Малад., Чэрв., Бялын., Гл., Стол., Жытк., Мазыр., Светл. (Бялькевіч, ГЧ, Дабравольскі, Мат. дыял. сл., Насовіч, Растаргуеў, СПЗБ, Станкевіч, ТС, Юрчанка, Янкоўскі, Яўсееў),
зладзей м., зладзейка ж. — Смарг., Лоеў. (СПЗБ, Станкевіч, Янкова),
зладзюжка м. і ж. — Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч),
зладзюк м. — Чэрв. (Станкевіч),
зладзіна м. і ж., зладзюган м. — Мсцісл. (Юрчанка),
тарбахват м. 'злодзей, рукаты: той, хто займаецца дробнаю кражаю' — Бял., Гл. (Янкоўскі, Яўсееў),
тарбахватнік м., тарбахвашка ж., тарбахватніца ж. — Бялын. (Яўсееў),
тарбэчнік м. 'тое, што і тарбахват' — Гл. (Янкоўскі),
ухват м. 'злодзей, хапун' — Гл. (Янкоўскі),
вор м., вар'ё зб. — Смален. р. (Дабравольскі),
варуга м. экспр. — Мсцісл. (Насовіч, Юрчанка),
абшалыга м. і ж. — Гарадз. р. (СРЛГ),
варажына м. і ж. — Ветк. (Мат. Гом.),
даўгарукі прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
заўгольнік м., заўгольніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
злакаман м., злакаманка ж. — Смален. р. (Станкевіч, Насовіч),
злыбядзень м. — Бялын. (Яўсееў),
клетнік м. — Гом. (Мат. Гом., Насовіч),
падклетнік м. — мясц. (Станкевіч),
мітук м. 'злодзей, спрытны, лоўкі' — Лаг. (Варлыга),
міцілка ж. 'спрытная жанчына, хоць і не злодзей, але гатовая падчапіць, калі нешта ляжыць на паяўку' — Лаг. (Варлыга),
пахісьціцель м. 'злодзей, хапун' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
хапайла м. і ж., хапун м. — мясц. (Насовіч),
пчаладзёр м. 'той, хто выдзірае пчолы (мёд)' — Гл. (Янкоўскі),
цягло м. 'злодзей, нячысты на руку чалавек' — Ушац. (ЛАБНГ);

кішэнны злодзей:
пакішэннік м. — Чэрв. (СЦБ),
карманнік м., машнарэз м. — мясц. (Насовіч);

канакрад:
канеўнік м. — Смален. р., Мсцісл. (Дабравольскі, Насовіч, Юрчанка),
канятнік м., кабылятнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
канавод м. — Лаг., Мсцісл. (Варлыга, Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць