падарожнік, чалавек, які разам едзе, ідзе.

падарожнік м. — Віц., Мядз., Валож., Зэльв., Ваўк., Бабр., Добр., Касц., Чэрык., Пруж., Бяроз., Івац., Ганц., Лун., Пін. (ЛАБНГ),
падарожны м. — Бераст., Зэльв., Баран., Касц., Бяроз., Івац., Лун., Пін., Стол. (ЛАБНГ),
спадарожнік м. — Смарг., Стаўб. (ЛАБНГ, Станкевіч),
спадарожны м. — Віц. (ЛАБНГ),
папутнік м. — паўн.-зах. з., Пол., Кір., Івац., Рэч., Лельч., Нараўл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
папутніца ж. — Паст., Ашм., Пух. (ЛАБНГ),
папутны м. — агульн., пераважна ўсх. з. (ЛАБНГ),
папутні м. — Беш., Петр. (ЛАБНГ),
спапутны м. — Стаўб. (ЛАБНГ),
спутнік м. — Лід. (ЛАБНГ),
папутчык м., папутчыца ж. — агульн., пераважна ўсх. з. і зах.-пал. г. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
папутчы м. — Слаўг. (ЛАБНГ),
падседак м. 'спадарожны, што падсеў у дарозе на воз' — Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць