Калубовіч Аўген (на эміграцыі Каханоўскі; 05.03.1912, в. Ціхінічы, цяпер Рагачоўскі раён - 25.05.1987, Кліўлэнд, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, літаратуразнавец. У 1930-х г. быў рэпрэсаваны. Пад час нямецкай акупацыі займаўся культурніцкай працай; уваходзіў у Беларускую Раду Даверу, Беларускую Цэнтральную Раду, узначальваў Беларускае Культурнае Згуртаваньне. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі, са сьнежня 1947 г. - у складзе адноўленай Рады БНР; з 1950 г. жыў у ЗША.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць