Кіпель Яўхім (25.12.1895, в. Байлюкі, цяпер Глускі раён - 27.07.1969, Нью-Ёрк). У 30-х г. быў двойчы рэпрэсаваны. З чэрвеня 1942 г. - у Менску, працаваў у Школьным інспэктараце, быў рэдактарам газэты «Голас Вёскі», у 1944 г. - кіраўнік навуковага аддзелу Беларускай Цэнтральнай Рады, старшыня II Усебеларускага Кангрэсу. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць