Целеш Мікола (псэўд. М.Лясун, М.Люціч; 25.06.1900, в. Зазер'е Барысаўскага павету - пасьля 1976), пісьменьнік. У 1920-1930 г. працаваў у розных дзяржаўных установах Менску, у рэдакцыі «Паляўнічага Беларусі», пад час нямецкай акупацыі - у «Беларускай Газэце». Апрацаваў зборнік апавяданьняў «На крыжы». З 1944 г. - на эміграцыі. З канца 40-х г. жыў у ЗША (Нью-Ёрк), браў удзел у грамадзкім жыцьці беларускай эміграцыі. Па ягонай сьмерці БІНіМам выдадзены збор твораў «Хмары над Бацькаўшчынай».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць