Гладкі Язэп (1890-1972), педагог, даследчык, выдавец. Нарадзіўся ў в. Міхалкавічы на Лагойшчыне. У 1921-1930 гг. працаваў настаўнікам, у 1935 г. закончыў Менскі педінстытут, пазней навуковы работнік Інстытута школьнай педагогікі ў Менску. У 1941/42 настаўнічаў у роднай вёсцы, але пад ціскам партызанаў на пачатку 1943 г. пакінуў працу і пераехаў у Менск, уладаваўся ў ВШПЛМ у Менску. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Аўтар кніг «Краёвы слоўнік Лагойшчыны», «Прыказкі Лагойшчыны», школьных падручнікаў і іншых.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць