Целеш Мікола (псеўд. Лясун М.), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1900 г. у в. Зазер'е Барысаўскага пав., скончыў гімназію і педагагічныя курсы, у 1919-1922 гг. у Чырвонай Арміі, пасля дэмабілізацыі прыехаў у Менск, працаваў у дзяржаўных установах, друкаваўся. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай Газэце». Апрацаваў зборнік апавяданняў «На крыжы». З чэрвеня 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША. Дата смерці дакладна невядомая (1976?).

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць