Сяднёў Масей (1913-2001), беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў в. Мокрае Клімавіцкага раёна. Вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце, у 1936 г. быў рэпрэсаваны і высланы на Калыму. У чэрвені 1941 г. прывезены ў Менск на перагляд справы. Пад час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў у вёсцы Мокрае, у кастрычніку 1943 г. у сувязі з набліжэннем Чырвонай Арміі выехаў у Беласток, працаваў у рэдакцыі «Новая дарога», падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» і кнігу «Ахвяры бальшавізма».

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць