Гарэцкі Максім (1893-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, пісьменнік, літаратуразнавец, лексікограф. Брат Г.Гарэцкага. Працаваў у Інбелкульце і АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000.

Паведаміць пра недакладнасьць