аазіс, -а, м. Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў. Звонак.
// перан. Аб чым-н., што з'яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс. [Грэч. oasis з егіп.]