абабіць, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; зак., каго-што.
1. Удараючы, прымусіць адпасці што-н. Абабіць яблык. Абабіць расу.[Апанас] абабіў попел з папяросы і скрывіўся ад дыму. Пестрак.
// Удараючы, ачысціць ад чаго-н. Неўзабаве.. [Чарнавус] павольна адчыніў дзверы ў сенцы, па зімняй прывычцы абабіў аб падлогу боты. Кулакоўскі.
// Абмалаціць. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.
2. Пашкодзіць паверхню чаго-н., прымусіць адпасці. Абабіць палец. Абабіць тынк.
// Абнасіць з краёў вопратку. Абабіць рукавы.
3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым-н. Абабіць дзверы дэрмацінам.[Дзеці] укапалі слупкі, абабілі аполкамі, навазілі з саўгаснай гантарэзкі пілавіння. Пальчэўскі.
4. Зрабіць прыгодным для язды. Абабіць дарогу.
Абабіць капейку — зарабіць грошай. [Ціток:] — Сваю ж гаспадарку кідаеш, каб хаця капейку якую абабіць. Лобан.

Паведаміць пра недакладнасьць