абабраць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; заг. абяры; зак., каго-што.
1. Зняць плады з дрэва, куста і пад. Абабраць яблыкі. Абабраць маліны.
// Вызваліць ад пладоў. Абабраць яблыню. Абабраць сад.
// Пазнімаць рукамі што-н. з чаго-н. Моніч, абабраў з плашча салому, што начаплялася ў брычцы. Бажко.
// Сабраць што-н., беручы жменямі, зграбаючы ў што-н. Абабраць муку з пода. Абабраць рой у раёўню.
2. Абакрасці, абрабаваць каго-н. ці абабраць што-н. ашуканствам, пазабіраць што-н. у каго-н. [Андрэй:] — Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Чарот.
3. Разм. Пасля пошукаў спыніцца на чым-н., выбраць каго-, што-н. Абабраць месца для маёўкі. Абабраць спосаб жыцця.З паклонам і павагай [жаніхі] будуць прыязджаць у яе [Эльзы] маёнтак, і яна абярэ сабе самага знатнага і прыгожага. Шчарбатаў.
4. Абрэзаць, зняць лушпінне з чаго-н. Абабраць бульбіну. Абабраць апельсін.
(Абабраць) да ніткі гл. нітка.
Абабраць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Паведаміць пра недакладнасьць