абавязаны, -ая, -ае.
1. Часцей у знач. вык. з інф. Які мае што-н. сваім абавязкам, павінен што-н. выканаць. Успомніў [Піліпчык] самы суровы загад дзядзькі Астапа: усё, што знойдзе ён у лесе ці дзе на полі, абавязаны адразу ж яму паказаць. Лынькоў.
2. каму-чаму. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім-н. Я з маленства табе абавязаны Сэрцам чыстым і светлай душой. Астрэйка.

Паведаміць пра недакладнасьць