абагнаць, абганю, абгоніш, абгоніць: заг. абгані; зак., каго-што.
1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны.
// Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч.
// перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н. Абагнаць таварыша ў вучобе.
2. Сагнаць каго-н. адкуль-н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух.
3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мікуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны.
4. Зняць, садраць. Абагнаць кару.
5. Прагнаць каго-н. вакол чаго-н.
Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.

Паведаміць пра недакладнасьць