абагульняць, -яю, -яеш, -яе; незак., што.
1. Знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад. Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскія вывады. Чорны.
// Знаходзіць што-н. вартае пераймання ў дзейнасці розных людзей, прадпрыемстваў, устаноў і рабіць гэта здабыткам усіх. Абагульняць вытворчы вопыт.
// Пераносіць рысы адной з'явы на ўсе падобныя ёй.
Навошта абагульняць.
2. Назіраючы за пэўнай катэгорыяй людзей, знаходзіць характэрнае і на падставе гэтага ствараць мастацкі вобраз; тыпізаваць.
Пісьменніку трэба ўмець абагульняць жыццёвыя з'явы і факты ў мастацкіх вобразах і іх узаемаадносінах.
3. Аб'ядноўваць, злучаць у нешта адзінае. Абагульняць напевы адзінай мелодыяй.

Паведаміць пра недакладнасьць