абадок, -дка, м.
1. Памянш, да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што-н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.
2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што-н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць