1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго-н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак Мележ.
// Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.
2. перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).
◊ Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць.
Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны мяне хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.
Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам.
А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.
Паведаміць пра недакладнасьць