абазвацца, абзавуся, абзавешся, абзавецца; абзавёмся, абзавяцеся; зак. Падаць голас; адазвацца, адгукнуцца, адклікнуцца; аддацца рэхам. Мужчына падняўся за сталом, абапёрся на яго абедзвюма рукамі і чакаў, пакуль хто з прысутных абзавецца на яго пытанне. Галавач. У падпечку заспяваў певень. Недзе за сцяною следам за ім абазваўся другі. Чорны. Гукні на лес, то і лес абзавецца. Прыказка.
// Даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам.