абакрасці, -краду, -крадзеш, -крадзе; зак., каго-што. Тайна забраць чужое; зрабіць пакражу.
// перан. Несумленным спосабам пазбавіць каго-н. якіх-н. духоўных каштоўнасцей. І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка. Анатоль Сяргеевіч, якога ўсе паважаюць, абакраў яе [Алёнчына] сэрца, забраў нешта дарагое, жаданае. Пянкрат.

Паведаміць пра недакладнасьць