абалонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж.
1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго-н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай абалонкай. Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару. Абалонка аэрастата.
// Назва некаторых покрыўных тканак.
Слізістая абалонка. Рагавая абалонка. Сеткавая абалонка. Радужная абалонка.
2. перан. Форма вонкавага выяўлення якога-н. унутранага зместу.
Пад знешняй фантастычнай абалонкай падання мы бачым яе [легенды] рэальную аснову. Івашын.

Паведаміць пра недакладнасьць