абамлець, -ею, -ееш, -ее; зак.
1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас.
// Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Маўр.
2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.

Паведаміць пра недакладнасьць