абапал.
1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны. Паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н. Часам па лесе, што абапал выбоістага шляху, пройдзецца Лясун і засвішча, застогне. Лупсякоў. Над ракою, над лугамі абапал ракі ні клубочка ні каснічка — палоскі туману. Янкоўскі.
2. прысл. З абодвух бакоў. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць