абаперціся, -пруся, -прэшся, -прэцца; -промся, -працеся; пр. абапёрся, -перлася; зак.
1. на каго-што. Налегчы на каго-, што-н., пераносячы на яго частку цяжару свайго цела. Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. Кулакоўскі.
// аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору. Ён [Макар] абапёрся спіной аб вушак дзвярэй, закурыў. Асіпенка.
2. перан.; на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н. Скуратовіч імкнецца абаперціся на нейкае асяроддзе, асабліва пасля ўяўных няшчасцяў. Барсток.
// Пакласці што-н. у аснову сваіх разважанняў, поглядаў, вывадаў. Было там і пра лядашчую лодачку, і пра марскую хваробу, і што наша каханне не абаперлася на ўстойлівы грунт жыцця. Дуброўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць