абаранак, -нка, м.
1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе. Колас.
2. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў.
3. у знач. прысл. абаранкам. У форме, у выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам.
Дзірка ад абаранка гл. дзірка.
Зарабіць на абаранкі гл. зарабіць.

Паведаміць пра недакладнасьць