абаронца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДЫ -ы, Т -ай(-аю), ж.
1. Той, хто каго-, што-н. абараняе, засцерагае ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў, шкоднага ўплыву; заступнік. Абаронцы міру.[Віця] ні на крок не адыходзіў ад дзеда, адчуваючы ў ім клапатлівага і надзейнага абаронцу. Шамякін. [Варожых аўтаматчыкаў] сустракалі абаронцы крэпасці ружэйным і кулямётным агнём. Гурскі.
2. Той, хто адстойвае на судзе інтарэсы абвінавачанага; адвакат. Пасля абвінаваўчай прамовы выступіў абаронца. Чорны.
3. Ігрок групы абароны ў футбольнай, хакейнай і інш. камандах. Левы абаронца.

Паведаміць пра недакладнасьць