абарот, -у, Моце, м.
1. Поўны круг, зроблены пры вярчэнні.
Кола робіць дзесяць абаротаў за секунду. Працаваць на малых абаротах.
// Спец. Перавернуты пласт.
Апрацоўка глебы з абаротам пласта.
2. Спец. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н., а таксама час, неабходны для гэтага.
Абарот вагонаў.
3. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў, гандлёва-прамысловыя аперацыі на ўзнаўленне і атрыманне прыбытку.
Пусціць грошы ў абарот.За свае дзесяткі або сотні рублёў, якія маленькія людзі кладуць у банкі або ашчадныя касы, яны атрымліваюць працэнты тры або чатыры капейкі на рубель, а багачы складаюць з гэтых дзесяткаў — мільёны, расшыраюць на гэтыя мільёны свой абарот і нажываюць па дзесяць і дваццаць капеек на рубель. Ленін.
// Сродкі, тавары, якія знаходзяцца ў абарачэнні.
Гадавы абарот. Гандлёвы абарот.
Браць (узяць) у абарот гл. браць.

Паведаміць пра недакладнасьць