абвеяць, -вее; зак., каго-што. Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню.
Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее. Арочка. Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам. Чорны.
// Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.).
Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся. Глебка.
// безас. Пакрыць, абсыпаць чым-н.
Падарожнага абвеяла снегам.

Паведаміць пра недакладнасьць