1. Прызнанне каго-н. вінаватым у чым-н. [Галена:] — Я тады набралася гора, пакуль не з'явіўся сам гэты хлопец і не папрасіў зняць абвінавачанне, бо ён памыліўся. Чорны. Адносна Лабановіча пракурор заўважыў, што гэты падсудны, хоць і мала фігуруе ў абвінавачанні, але, як гаворыць народная прыказка, — па абліччы апостал, а па зубах сабака. Колас.
2. Спец. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае. Сведкі абвінавачання.
Паведаміць пра недакладнасьць