1. каго-што ў чым і без дап. Лічыць каго-н. вінаватым у чым-н. А супярэчыў.. [Сцяпан Варанец], так сказаць, прынцыпова: не можна, бачыце, абвінавачваць чалавека, калі добра не ведаеш. Крапіва.
// Устанаўліваць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым у чым-н., прыцягваць да судовага разбору.
Думкі перабіў ураднік. — У чым жа вас абвінавачваюць? — запытаў ён. — За што судзяць? Колас.
// Папракаць, асуджаць за што-н.
Абвінавачваць у неаб'ектыўнасці.
2. без дап. Выступаць у якасці судовага абвінаваўцы, пракурора.
Малады пракурор абвінавачваў упершыню.
Паведаміць пра недакладнасьць