абвіснуць, -ну, -неш, -не; пр. абвіс, -ла; зак. Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек. Шамякін. Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася. Якімовіч.
// Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка. Крапіва.
// Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.