1. Абкруціцца вакол чаго-н.; абвіць сабой што-н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі.
// Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.
2. Пакрыцца, абвіць сябе чым-н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка.
// Ахутацца, абвалачыся чым-н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.
Паведаміць пра недакладнасьць