1. Абматаць што-н. чым-н. або што-н. вакол чаго-н. Абвіць провад ізаляцыйнай стужкай.
// Апаясаць; акружыць. На галоўцы вянок З сініх васілёчкаў, А чырвон паясок Стан абвіў дзявочы. Купала. [Ручай] То заскочыць у гай, То курган абаўе, Дзе сярдзіта бубніць, Дзе лагодна пяе. Колас.
2. Размяшчаючыся вакол, па паверхні чаго-н., заплесці, пакрыць сабой (пра расліны). Абвіла яго [сына] таполя Каранямі, Атуліла маладзенькімі Лістамі. Танк. На мужычым полі Цягнецца палоска... Зелле яе глушыць, Абвіла бярозка. Колас.
// перан. Ахутаць, абвалачы, ахапіць з усіх бакоў (пра дым, туман і пад.). Полымя зараз жа ўзнялося да палавіны лесу, абвіло яго сукі і галіны. Колас.
// перан. Авалодаць, ахапіць, паланіць (пра пачуцці, перажыванні, жаданні і пад.). Ідзе жыццё чароўнай казкай, Душу абвіў цудоўны чар, На свет глядзяць з вясёлай ласкай Дзяўчына, хлопец, мал і стар. Купала. Ты, рачулка, шнурочак Дняпра, Гэты лес ціхім смуткам абві. Пысін.
3. Абхапіць, абняць рукамі. Хлопчык абвіў бацькаву шыю і нечакана моцна сціснуў яе. Карпаў.
Паведаміць пра недакладнасьць