1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор.
2. Афіцыйным актам устанавіць што-н., заявіць аб пачатку якога-н. дзеяння, становішча. Абвясціць вайну. Абвясціць мабілізацыю. Абвясціць падпіску на газеты. Абвясціць сход адкрытым.
// кім-чым. Афіцыйна прызнаць каго, што кім-, чым-н. Абвясціць сябе мабілізаваным на што-небудзь. Абвясціць вар'ятам. □ Савет рабочых дэпутатаў 3 снежня абвясціў сябе органам улады. “Полымя”.
3. Урачыста аб'явіць, абнародаваць. Абвясціць Савецкую ўладу. Абвясціць рэспубліку.
Паведаміць пра недакладнасьць