абдзерці, -дзяру, -дзярэш, -дзярэ, -дзяром, -дзераце; пр. абдзёр, -дзерла; заг. абдзяры; зак., каго-што.
1. Зняць, садраць з паверхні чаго-н. верхні слой, кару і пад.; абадраць. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін.
// Разм. Пашкодзіць скуру цела. Абдзерці нагу. Абдзерці твар.
2. перан. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).
Абдзерці як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Паведаміць пра недакладнасьць