аб'ект, -а, М -кце, м.
1. Матэрыяльная рэчаіснасць, навакольны свет, які існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці. Аб'ект пазнання.
2. З'ява, прадмет, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне каго-, чаго-н. Аб'ект назірання, навуковага даследавання.Жыццё народу ва ўсёй яго паўнаце і шматграннасці, праца і побыт народных мас.. — усё гэта прызначана быць аб'ектам творчасці паэта. Івашын.
3. Прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння. Рабочых перавялі на другія аб'екты — каго на будаўніцтва рабочага пасёлка, каго — на падсобныя памяшканні. Няхай. Мірнае насельніцтва выходзіла на будаўніцтва абаронных аб'ектаў. Краўчанка.
2. Тое, што і дапаўненне (у 3 знач.).
[Ад лац. objectum — прадмет.]

Паведаміць пра недакладнасьць