1. Праехаць вакол каго-, чаго-н. Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб'ехаў, аж за галаву ўзяўся. Колас.
2. Праехаць збоку, абмінаючы каго-, што-н. Аб'ехаць камень. □ Спярша Зося і намервалася гэта зрабіць, але праз момант нібы апомнілася, махнула нядбайна рукою і, не захацеўшы нават напаіць каня, аб'ехалі людзей і схавалася за Цішкавай хатай. Гартны.
3. Едучы, пабыць усюды, у многім месцах. Ад самае Волгі Да сівых Карпат — Паўсвета на танку Аб'ехаў мой брат. Астрэйка. Калгасаў ці мала Аб'ехаў араты, Чаму ж так удала Патрапіў у сваты. Куляшоў.
4. Апусціцца, з'ехаць уніз. Як толькі ўбачыў [Іван], што з акон шугае полымя, так і аб'ехаў на зямлю. Дуброўскі. Павязка за ноч аб'ехала, намокла на дажджы. Мележ. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў. Чорны. На дзіва ўсім, пахілілася і аб'ехала падкапаная гара. Бажко.
5. перан. Схуднець.
◊ На лапці не аб'ехаць — не так проста і лёгка абвесці каго-н. Свет аб'ехаць — пабыць усюды, у розных месцах.
Паведаміць пра недакладнасьць