абзавесціся, -вядуся, -вядзешся, -вядзецца; -вядзёмся, -ведзяцеся; пр. абзавёўся, -вялася, -вялося; заг. абзавядзіся; зак. Набыць што-н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад. Абзавесціся жывёлай. Абзавесціся мэбляй. // Стварыць што-н., паклапаціцца аб наяўнасці чаго-н. Тыя, каго вучыла Сцепаніда Андрэеўна ў пачатку сваёй работы, даўно сталі дарослымі людзьмі, абзавяліся сем'ямі. Шахавец.