абітурыент, -а, М -нце, м. Вучань, які канчае сярэднюю школу, а таксама выпускнік, які паступае ў ВНУ. Дарогаю да інтэрната, у якім размяшчаліся абітурыенты, паміж Галяй і Косцікам ішла мірная, лагодная гаворка. Сабаленка. Зрэшты, хто мы такія? І не вучні ўжо і не студэнты яшчэ — абітурыенты. Асіпенка.
[Ад лац. abituriens, abiturientis — гатовы пайсці, пакінуць.]