1. Прыкладваючы што-н. да чаго-н., пакрыць з усіх бакоў. Абкласці печ кафляй. □ А галава кружылася. Здавалася, што ўсяго яго [Курта] абклалі мяккім цёплым пухам. Сабаленка. Кабана палажылі на дварэ, абклалі яго саломай, і бацька са здавальненнем запаліў запалку. Чарнышэвіч.
// Загарнуць, абгарнуць. Абкласці кнігу газетай.
// Пакрыць суцэльнай масай; зацягнуць.
Чорныя хмары абклалі неба.
/ безас. Пакрыць (язык, горла) белым налётам пры хваробе.
Горла абклала.
// Абшыць што-н. чым-н.
Абкласці каўнер футрам.
2. Акружыць войскам; асадзіць. Абкласці горад.
// Абкружыць звера на паляванні.
Касцы адразу паўскак[в]алі, Драпежніка з усіх бакоў абклалі. Валасевіч.
3. Абавязаць да выплаты натурай або грашыма каго-н.
Абкласці падаткам. Абкласці пошлінай.
4. Разм. груб. Вылаяць непрыстойнымі словамі.
Паведаміць пра недакладнасьць