абкурыцца, -куруся, -курышся, -курыцца; зак.
1. Зрабіцца рудым, чорным ад дыму, зазнаць уздзеянне дыму.
2. Скурыць свой тытунь, папяросы да рэшты. Ламко з двума байцамі зайшоў ноччу ў хату папрасіць самасаду — абкурыліся за дарогу. Шахавец.
3. Стаць больш зручным, прыемным для курэння. Люлька абкурылася.

Паведаміць пра недакладнасьць