аблазіць1, -лажу, -лазіш, -лазіць; зак., што. Разм. Абхадзіць, абгледзець, пабыць усюды, шукаючы каго-н., што-н. Мы пройдзем лес, Аблазім горы, Мы вывучым свой родны край. Астрэйка. Хлопцы аблазілі тры паверхі, пакуль знайшлі незанятую аўдыторыю, завалілі дзверы сталамі і ўзяліся за задачу. Кудравец.